Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 чэрвеня 2018, 19:22

У Парыжы захапілі заложнікаў, паліцыя праводзіць спецаперацыю

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Парыжы невядомыя захапілі заложнікаў, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэфектуру паліцыі Парыжа.

Паводле даных паліцыі, пачата спецаперацыя. У горадзе чуваць гукі сірэн паліцэйскіх машын.

Як паведамляюць французскія СМІ, захоп учынены ў Х акрузе Парыжа (паўночная частка цэнтра горада).

Паводле непацверджаных даных, двух або трох заложнікаў захапіў узброены мужчына. Адзін з заложнікаў паранены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі