Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 лістапада 2018, 16:15

У Парыжы ўзмацняюць меры бяспекі: на вуліцы выйдуць каля 10 тыс. паліцэйскіх

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прысвечаныя 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны памятныя мерапрыемствы ў Парыжы будуць праходзіць пры ўзмоцненых мерах бяспекі, паведамляе нямецкая тэлерадыёкампанія Deutsche Welle.

Парадак на вуліцах французскай сталіцы 10 і 11 лістапада будуць ахоўваць каля 10 тыс. паліцэйскіх, заявіў міністр унутраных спраў Францыі Крыстоф Кастанер.

Памятныя мерапрыемствы будуць праходзіць у Францыі да 11 лістапада. У Парыжы чакаюць прыбыцця дэлегацый з 98 краін. Месцы іх пражывання, а таксама выдатныя мясціны Парыжа, дзе пройдуць памятныя мерапрыемствы, будуць ачэплены паліцыяй.

У прыватнасці, дадатковыя меры бяспекі прыняты ў музеі Арсэ, дзе 10 лістапада Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правядзе вячэру з удзелам 72 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а таксама ў парыжскай філармоніі, дзе адбудзецца канцэрт, на якім будуць прысутнічаць многія з замежных гасцей.

Акрамя таго, паліцэйскія будуць забяспечваць парадак у ходзе дэманстрацый. Праваахоўныя органы прымаюць у разлік магчымасць беспарадкаў.

Як паведамляе ТАСС, кульмінацыяй урачыстасцей, прысвечаных 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны, стане галоўная цырымонія ў Парыжы, якая пройдзе ля Трыумфальнай аркі 11 лістапада. На яе запрошаны больш за 120 высокапастаўленых гасцей. Яны ўшануюць памяць загінулых, наведаюць вечны агонь на магіле Невядомага салдата. Да ўдзельнікаў цырымоніі звернецца Прэзідэнт Францыі. У гэты ж дзень адкрыецца Парыжскі форум міру, які будзе працаваць над прапановамі па зніжэнні міжнароднай напружанасці. Пасяджэнні з удзелам лідараў шэрага дзяржаў і няўрадавых арганізацый пройдуць у выставачным цэнтры Гранд-аль у парку Ла-Вілет.

Некалькі дзён таму, 6 лістапада, у Францыі былі затрыманы шэсць чалавек па падазрэнні ў планах учынення тэракта ў адносінах да Эмануэля Макрона. За апошнія гады французская сталіца не раз станавілася аб'ектам тэрарыстычных атак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі