Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 лютага 2018, 09:52

У Папуа-Новай Гвінеі пры землетрасенні загінулі больш за 30 чалавек, 300 пацярпелі

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Папуа-Новай Гвінеі ў выніку землетрасення магнітудай 7,5 загінулі больш за 30 чалавек, амаль 300 пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Землетрасенне адбылося ў ноч на 26 лютага па мясцовым часе. Ачаг падземных штуршкоў залягаў на глыбіні 9 км, эпіцэнтр знаходзіўся за 104 км на захад ад горада Мендзі. Пасля землетрасення было зафіксавага некалькі афтэршокаў.

Дакладныя даныя аб разбурэннях і ахвярах пакуль не паступалі. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, у выніку землетрасення пашкоджана і разбурана мноства збудаванняў. У некаторых раёнах парушана электразабеспячэнне. Таксама паведамляецца аб перабоях у авіязносінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі