Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 лютага 2018, 10:16

У Папуа - Новай Гвінеі адбылося яшчэ адно моцнае землетрасенне

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яшчэ адно моцнае землетрасенне магнітудай 6,0 адбылося ў Папуа - Новай Гвінеі, даных аб магчымых ахвярах і разбурэннях пакуль не паступала, паведамляюць інфармагенцтвы.

Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся за 59 км ад горада Тары ў цэнтральнай частцы краіны, ачаг - на глыбіні 10 км.

У ноч на 26 лютага ў Папуа - Новай Гвінеі адбылося землетрасенне магнітудай 7,5. У выніку загінулі больш за 30 чалавек, каля 300 пацярпелі. Мноства будынкаў пашкоджана і разбурана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі