Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 ліпеня 2018, 19:12

У Пакістане ад узрыву на перадвыбарным мітынгу загінулі 70 чалавек

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Пакістане ад узрыву на перадвыбарным мітынгу загінулі 70 чалавек, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Узрыў прагрымеў у паўднёва-заходняй частцы Пакістана, у акрузе Мастунг (правінцыя Белуджыстан). Яшчэ больш за 120 удзельнікаў перадвыбарнага мітынгу атрымалі раненні. Сярод загінулых - кандыдат у дэпутаты асамблеі Белуджыстана, які арганізаваў сустрэчу з выбаршчыкамі.

Гэта ўжо другая атака за суткі на перадвыбарныя мітынгі ў краіне. Першая была ў горадзе Бану (правінцыя Хайбер-Пахтунхва), калі загінулі пяць чалавек, больш за 30 пацярпелі.

Выбары ў ніжнюю палату парламента Пакістана назначаны на 25 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі