Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лютага 2018, 10:38

У Падмаскоўі разбіўся пасажырскі самалёт

12 лютага, Масква /БЕЛТА-ТАСС/. Пасажырскі самалёт Ан-148 11 лютага адразу пасля ўзлёту з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава знік з экранаў радараў і, як мяркуецца, упаў у Раменскім раёне Падмаскоўя. Аб гэтым ТАСС паведамілі ў МНС Расіі.

"Паступіла інфармацыя аб знікненні з экранаў радараў пасажырскага самалёта Ан-148, які выконваў рэйс па маршруце Дамадзедава - Орск. Да месца мяркуемага падзення самалёта ў Раменскі раён Падмаскоўя накіравана група ратавальнікаў", - сказаў прадстаўнік МНС.

Паводле яго слоў, у гатоўнасць уведзены таксама атрад "Цэнтрвыратаванне" і цэнтр "Лідар". Як паведамілі ТАСС у экстранных службах, на борце самалёта знаходзіліся 65 чалавек і экіпаж.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі