Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 сакавіка 2019, 15:46

У Нігерыі абваліўся будынак школы: больш як 100 чалавек пад заваламі

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нігерыйскім горадзе Лагас сёння абваліўся трохпавярховы будынак, у якім знаходзілася школа. Больш за 100 чалавек апынуліся пад заваламі, паведамляе нігерыйская газета The Guardian.

Сярод тых, хто знаходзіцца пад абломкамі будынка, вучні пачатковай школы. Пацярпелых, колькасць якіх не ўдакладняецца, дастаўляюць у шпіталі Лагаса. Інфармацыі аб загінулых пакуль не паступала. У пошукава-выратавальных работах на месцы абрушэння задзейнічаны спецыялісты аварыйных службаў, пажарныя, а таксама бацькі школьнікаў.

У Нігерыі часта адбываюцца абрушэнні будынкаў з-за парушэнняў правіл пры будаўніцтве, а таксама выкарыстання няякасных матэрыялаў. Паводле інфармацыі Reuters, у 2016 годзе больш за 100 чалавек загінулі пры абрушэнні храма на паўднёвым усходзе краіны. У тым жа годзе ў Лагасе абваліўся пяціпавярховы будынак, у выніку загінулі як мінімум 30 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі