Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 ліпеня 2019, 13:00

У Мексіцы экскурсійны аўтобус трапіў у ДТЗ - 15 чалавек загінулі і 21 пацярпеў

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На захадзе Мексікі пасажырскі аўтобус трапіў у аварыю, у выніку якой не менш як 15 чалавек зугінулі, яшчэ 21 атрымаў раненні. Аб гэтым паведаміла агенцтва "Сіньхуа".

Паводле інфармацыі агенцтва, экскурсійны аўтобус умяшчальнасцю 45 пасажыраў ехаў на пляжны курорт Гуябітас. Паводле папярэдніх даных, вадзіцель заснуў за рулём. Аўтобус спачатку ўрэзаўся ў дрэва, а затым перакуліўся.

Параненыя дастаўлены ў бальніцы, сярод іх ёсць некалькі дзяцей.

Вадзіцеля арыштавалі, вядзецца расследаванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі