Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 лютага 2018, 13:06

У Маскве аб'яўлена свабоднае наведванне школ з-за снегападу

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў, што ў сувязі з моцным снегападам, які абрушыўся на сталіцу напярэдадні, наведванне школ аб'яўлена свабодным. Аб гэтым ён напісаў у сваім Twitter, паведамляюць інфармагенцтвы.

Вучні маскоўскіх школ, якія не пойдуць у панядзелак, 5 лютага, на заняткі, змогуць атрымаць кансультацыі ў дыстанцыйным рэжыме. "Бацькі вучняў і выхаванцаў маюць права самі прыняць рашэнне аб наведванні іх дзецьмі вучэбных заняткаў. Пры гэтым усе адукацыйныя ўстановы горада працуюць у звычайным рэжыме", - праінфармавалі ў дэпартаменце адукацыі Масквы.

У Цэнтры арганізацыі дарожнага руху Урада Масквы РБК паведамілі, што снег прадоўжыць ісці ў панядзелак на працягу ўсяго дня. "У Маскве прадаўжаецца мяцеліца, ідзе моцны і мокры снег, месцамі на дарогах утварыліся снежныя заносы. У сваю чаргу службы эксплуатацыі тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху ЦАДР гатовы ва ўзмоцненым рэжыме ліквідаваць наступствы стыхіі: рабочыя аператыўна ўстараняюць няспраўнасці дарожных знакаў і святлафорных аб'ектаў", - гаворыцца ў паведамленні ЦАДР.

Снегапад накрыў Маскоўскі рэгіён напярэдадні і ўжо стаў рэкордным за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Вышыня сумётаў у Маскве на раніцу 4 лютага дасягнула 43 см. Гідраметцэнтр аб'явіў з-за няспыннага снегападу штармавое папярэджанне. За мінулыя суткі камунальныя службы вывезлі з вуліц расійскай сталіцы каля 960 тыс. куб. м снегу. Улады горада расказалі аб гібелі чалавека з-за падзення дрэва і абрыву лініі электраперадачы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі