Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 лістапада 2018, 10:03

У Марока пачалі будаўніцтва 250-метровага небаскроба

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароль Марока Мухамед VI аб'явіў аб пачатку будаўніцтва небаскроба вышынёй 250 м, які стане самым высокім у Афрыцы, паведамляе інфармагенцтва "Сіньхуа".

Небаскроб будзе складацца з 55 паверхаў. У ім размесцяцца раскошны атэль, офісы і апартаменты.

Будаўніцтва небаскроба прафінансуе мараканскі банк BMCE. Паводле папярэдніх ацэнак, праект абыдзецца ў $420 млн.

Узвядзеннем аб'екта зоймецца бельгійская кампанія BESIX, кітайская карпарацыя China Railway Construction Corporation Limited і мараканская кампанія TGCC.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі