Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 мая 2017, 09:02

Узрыў на стадыёне ў Манчэстэры

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узрыў прагрымеў пасля канцэрта амерыканскай спявачкі Арыяны Грандэ на буйнейшым стадыёне Вялікабрытаніі "Манчэстэр-Арэна", паведамляюць інфармагенцтвы.

Паліцыя мяркуе, што гэта тэракт. Паводле даных праваахоўнікаў, загінулі не менш як 19 чалавек. Служба хуткай дапамогі паўночна-заходняй Англіі паведаміла аб 59 пацярпелых, некаторым з іх была аказана дапамога непасрэдна на месцы здарэння.

Да стадыёна, які ўмяшчае 21 тыс. чалавек, сцягнуты сілы паліцыі і медыкі.-0-

Пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі высвятляе, ці ёсць беларусы сярод пацярпелых у Манчэстэры
"Пасольства Беларусі ў Злучаным Каралеўстве ў кантакце з брытанскімі ўладамі высвятляе, ці ёсць сярод пацярпелых у выніку ўзрыву ў Манчэстэры беларусы", - гаворыцца ў паведамленні.

Тэракт на стадыёне "Манчэстэр-Арэна": колькасць загінулых павялічылася да 22 чалавекТэракт на стадыёне "Манчэстэр-Арэна": колькасць загінулых павялічылася да 22 чалавек
Узрыў на стадыёне "Манчэстэр-Арэна" прагрымеў прыкладна ў 00.35 па мінскім часе адразу пасля завяршэння выступлення свявачкі Арыяны Грандэ.

Групоўка ІД узяла на сябе адказнасць за тэракт у МанчэстэрыГрупоўка ІД узяла на сябе адказнасць за тэракт у Манчэстэры
Між тым паліцыя Манчэстэра заявіла, што тэракт быў учынены адным чалавекам, які пранёс з сабой на арэну ўзрыўное ўстройства. Паводле даных паліцыі, тэрарыст загінуў.

Інфармацыі аб наяўнасці беларусаў сярод пацярпелых пры тэракце ў Манчэстэры няма - МЗСІнфармацыі аб наяўнасці беларусаў сярод пацярпелых пры тэракце ў Манчэстэры няма - МЗС
Як адзначаецца, беларускае пасольства знаходзіцца ў пастаянным кантакце з брытанскімі праваахоўнымі органамі.

Брытанская паліцыя назвала імя арганізатара тэракта ў МанчэстэрыБрытанская паліцыя назвала імя арганізатара тэракта ў Манчэстэры
Узрыў на стадыёне ў Манчэстэры ўчыніў 22-гадовы Салман Абедзі, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву кіраўніка паліцыі графства вялікі Манчэстэр Іэна Хопкінса.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі