Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2018, 14:20

У Мадрыдзе прайшлі масавыя беспарадкі, пацярпелі 14 чалавек

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У цэнтры іспанскай сталіцы прайшлі масавыя беспарадкі, пацярпелі як мінімум 14 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Беспарадкі справакавала гібель 35-гадовага выхадца з Сенегала. Мужчына пражываў у Іспаніі 14 гадоў і быў вулічным гандляром. Яго знаёмыя сцвярджаюць, што смерць настала ў выніку пагоні, якую паліцэйскія на матацыклах арганізавалі за вулічнымі гандлярамі. Паводле іх слоў, мужчына, уцякаючы ад паліцэйскіх, страціў прытомнасць і памёр ад сардэчнай недастатковасці.

Пасля гэтага ў цэнтры Мадрыда пачалася стыхійная дэманстрацыя, якая вылілася ў масавыя беспарадкі. Пратэстуючыя грамілі аўтобусныя прыпынкі, падпальвалі смеццевыя кантэйнеры і аўтамабілі. У адказ паліцыя прымяніла супраць парушальнікаў гумавыя кулі.

Сярод пацярпелых не менш за дзесяць паліцэйскіх і чацвёра гараджан. Шэсць чалавек затрыманы паліцыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі