Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 студзеня 2018, 19:27

У Крамлі лічаць, што важней прыхільнасць да мінскіх дамоўленасцей, чым выбар месца абмеркавання мер урэгулявання ва Украіне

19 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Крамлі лічаць, што важней прыхільнасць да мінскіх дамоўленасцей, чым выбар месца абмеркавання мер урэгулявання ва Украіне. Аб гэтым заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе БЕЛТА.

"У гэтым выпадку месца не мае такога вялікага значэння. Значэнне маюць прыхільнасць адпаведных бакоў да ідэі безальтэрнатыўнасці мінскіх дамоўленасцей па прычыне адсутнасці якіх-небудзь іншых, прыхільнасць да "нармандскага фармату", - сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Пытанне аб пераносе перагавораў па Данбасе з Мінска ў іншае месца было закранута на сустрэчы паміж амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам і яго калегам Нурсултанам Назарбаевым у час візіту казахстанскага лідара ў Вашынгтон 16 студзеня. Паводле слоў Нурсултана Назарбаева, у прыватнасці, размова ішла аб тым, што "Мінск-1" застопарыўся, патрэбны "Мінск-2".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі