Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 кастрычніка 2018, 13:24

У Кітаі адкрылі самы доўгі марскі мост у свеце

23 кастрычніка, Пекін /БЕЛТА - Жэньмінь Жыбаа/. У Кітаі сёння адкрылі самы доўгі марскі мост у свеце, які злучае Ганконг, Чжухай і Макаа. Цырымонію адкрыцця ў Чжухаі наведаў лідар КНР Сі Цзіньпін.

Збудаванне даўжынёй 55 км уяўляе сабой комплекс з мастоў і падводных тунэляў, якія перасякаюць дэльту Жамчужнай ракі, злучаючы яе заходні і ўсходнія берагі. Такім чынам, гэта пабудова звязвае паміж сабой Ганконг, Чжухай і Макаа - буйнейшыя гарады рэгіёна.

Чакаецца, што мост будзе садзейнічаць фінансавай, лагістычнай і турыстычнай кааперацыі раёна. Свабодны рух па мосце адкрыецца 24 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі