Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 мая 2018, 17:14

У Кіеве пабіты 137-гадовы тэмпературны рэкорд

4 мая, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. У Кіеве пабіты тэмпературны рэкорд 137-гадовай даўнасці. Аб гэтым паведамляе Цэнтральная геафізічная абсерваторыя імя Барыса Сразнеўскага.

Ноч на 4 мая ў сталіцы была самай цёплай з 1881 года. Слупок тэрмометра не апусціўся ніжэй за плюс 15,3 градуса.

Паводле даных метэастанцыі, 3 мая быў зафіксаваны рэкорд максімальнай тэмпературы паветра, калі пасля поўдня слупок тэрмометра падняўся да плюс 30,2 градуса, што на 1,4 градуса вышэй за папярэдні максімум 1934 года. "У сувязі з гэтым і сярэднесутачная тэмпература перавысіла на 0,8 градуса гістарычнае значэнне таго ж 1934 года. Яна склала плюс 22,8 градуса", - адзначаюць у абсерваторыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі