Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 кастрычніка 2018, 16:27

У Керчы правераць медустановы, якія выдалі даведкі для куплі зброі стралку ў каледжы

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Установы, якія выдалі медыцынскія даведкі для набыцця зброі студэнту політэхнічнага каледжа, які ўчыніў стральбу і ўзрыў, пачалі правяраць у Керчы. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

У Міністэрстве аховы здароўя Крыма расказалі, што праверка закране, у прыватнасці, псіханеўралагічны дыспансер і паліклініку Керчы.

Як адзначыў дэкан факультэта псіхалогіі Крымскага федэральнага ўніверсітэта Яўген Чорны, дзеянні студэнта, які ўчыніў нападзенне на політэхнічны каледж у Керчы, адпавядалі мадэлі паводзін героя камп'ютарнай гульні: ён упэўнена страляў па людзях, а таксама па вокнах і камп'ютарах. Такія вывады прафесар зрабіў пасля вывучэння відэа з месца здарэння. Вучоны таксама падкрэсліў, што надпіс "Нянавісць" на футболцы студэнта ўказвае, што ён адчуваў бязвыхаднасць, верагодна, менавіта гэта стала прычынай яго агрэсіі.

17 кастрычніка студэнт Керчанскага політэхнічнага каледжа 18-гадовы Уладзіслаў Раслякоў пачаў страляць і ўчыніў узрыў у навучальнай установе. Ахвярамі трагедыі сталі 20 чалавек, злачынца пакончыў з сабой. У бальніцах Крыма застаюцца 25 чалавек, 14 з іх дзеці, 11 - паўналетнія. Яшчэ 25 пацярпелых знаходзяцца ў клініках Масквы і Краснадарскага краю. Паводле ўдакладненых даных, усяго ў выніку ўзрыву і стральбы пацярпелі не менш за 73 чалавекі. Следчы камітэт РФ спачатку ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле "Тэракт", аднак пазней перакваліфікаваў на артыкул "Забойства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі