Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 лістапада 2018, 13:04

У Каліфорніі бушуюць пажары: у горадзе Парадайс згарэлі амаль 2 тыс. дамоў

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На поўначы амерыканскага штата Каліфорнія бушуюць лясныя пажары. Агонь перакінуўся ўжо на горад Парадайс і знішчыў значную яго частку: поўнасцю згарэлі амаль 2 тыс. дамоў, паведамляе Euronews.

Паводле даных мясцовай пажарнай службы, ёсць ахвяры, але пра іх дакладную колькасць пакуль не паведамляецца. Шпіталізаваны некалькі чалавек, у тым ліку трое ратавальнікаў.

Як паведамляе Associated Press, у горадзе Парадайс, дзе пражываюць амаль 27 тыс. чалавек, была аб'яўлена ўсеагульная тэрміновая эвакуацыя.

Пажар пачаўся раніцай 8 лістапада, полымя хутка распаўсюдзілася з-за сухога надвор'я і моцнага ветру. Агнём ахоплены больш за 3 тыс. га лесу. У штаце Каліфорнія аб'яўлены чырвоны - максімальны - узровень папярэджання аб небяспецы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі