Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 кастрычніка 2018, 17:43

У каледжы ў Керчы знойдзена ўзрыўное ўстройства

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты знайшлі ў каледжы ў Керчы, дзе сёння адбылося масавае забойства, узрыўное ўстройства, яго цяпер вывучаюць, паведамляе ТАСС са спасылкай на прадстаўніка Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта (НАК) Андрэя Пржаздомскага.

"Працуюць на месцы ўзрыватэхнікі, якія вывучаюць знойдзенае ўзрыўное ўстройства", - сказаў прадстаўнік НАК у эфіры тэлеканала РБК.

Між тым Следчы камітэт РФ перакваліфікаваў справу, узбуджаную пасля падзей у каледжы, з артыкула "Тэракт" на "Забойства дзвюх і больш асоб агульнанебяспечным спосабам". Паводле даных СК, студэнт 4 курса каледжа 18-гадовы Уладзіслаў Раслякоў адкрыў стральбу ў навучальнай установе, пасля чаго пакончыў з сабой. Пры гэтым раней паведамлялася, што ў Керчанскім політэхнічным каледжы спрацавала самаробнае ўзрыўное ўстройства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі