14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па меншай меры 23 чалавекі памерлі ад гарачыні і тысячы грамадзян былі шпіталізаваны з цеплавымі ўдарамі ў Японіі за мінулы тыдзень. Аб гэтым сёння аб'явіла Галоўнае пажарнае ўпраўленне Японіі, паведамляе ТАСС.
Паводле даных ведамства, за мінулыя сем дзён па ўсёй Японіі з цеплавымі ўдарамі былі шпіталізаваны ў агульнай колькасці больш за 12,7 тыс. чалавек, памерлі ад гарачыні 23 з іх. Большасць пацярпелых і памерлых - людзі пажылога ўзросту, якія часта не ўключаюць дома кандыцыянеры ў мэтах эканоміі.
Японія прадаўжае пакутаваць ад гарачыні, што ўсталявалася на ўсёй тэрыторыі краіны. У некаторых рэгіёнах тэмпература даходзіць да 39 градусаў Цэльсія. Улады краіны заклікаюць насельніцтва насіць галаўныя ўборы, піць больш вадкасці і не знаходзіцца доўга пад адкрытым сонцам.
У мінулым годзе з-за моцнай гарачыні і рэкордна высокіх тэмператур у Японіі загінулі больш за 150 чалавек, дзясяткі тысяч трапілі ў бальніцы.-0-