Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 лютага 2018, 15:49

У Японіі ваенны верталёт упаў на жылы дом, абодва пілоты загінулі

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Японіі ваенны верталёт AH-64 упаў сёння на прыватны жылы дом. Як паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву міністра абароны Японіі Іцуноры Анадэра, абодва пілоты, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

AH-64 рабіў вучэбны палёт. Трагедыя адбылася ў адным з жылых раёнаў горада Кандзакі. З-за падзення верталёта загарэўся двухпавярховы дом, цяпер агонь амаль патушаны. Паводле інфармацыі паліцыі, у доме пражывала сям'я з чатырох чалавек. На шчасце, на момант інцыдэнту ў будынку іх не было.

Створаны крызісны штаб, які збірае інфармацыю аб здарэнні. Кіраўнік урада распарадзіўся часова прыпыніць палёты верталётаў AH-64 да высвятлення прычын здарэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі