Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 жніўня 2019, 10:56

У Японіі 57 чалавек памерлі за тыдзень ад спёкі

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 57 чалавек памерлі, яшчэ амаль 20 тыс. былі шпіталізаваны з цеплавымі ўдарамі ў Японіі за мінулы тыдзень, паведамляе ТАСС са спасылкай на Галоўнае пажарнае ўпраўленне Японіі.

З мінулага тыдня па ўсёй тэрыторыі астраўной дзяржавы ўсталявалася моцная спёка, у некаторых рэгіёнах тэмпература дасягае 39 градусаў. У цэлым па краіне за мінулыя сем дзён былі шпіталізаваны з цеплавымі ўдарамі 18347 чалавек. Многія з іх, а таксама большасць загінулых - людзі пажылога ўзросту. У мэтах эканоміі яны часта не ўключаюць дома кандыцыянеры.

Грамадзянам нагадваюць аб неабходных у такое надвор'е мерах засцярогі: заклікаюць насіць галаўныя ўборы, піць больш вадкасці і не знаходзіцца доўга на сонцы.

У мінулым годзе з-за анамальна высокіх тэмператур у Японіі загінулі больш за 150 чалавек, дзясяткам тысяч была патрэбна дапамога медыкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі