Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 лістапада 2018, 16:36

У Італіі ўрон ад непагоды перасягнуў 3 млрд еўра

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Італіі памер матэрыяльнага ўрону, нанесенага непагодай, перасягнуў 3 млрд еўра. Аб гэтым паведамляе італьянскае інфармагенцтва ANSA, спасылаючыся на заяву міністра інфраструктуры і транспарту Даніла Танінэлі.

Наведваючы італьянскую вобласць Лігурыя, якая пацярпела ў выніку моцных штармоў, міністр адзначыў, што ў рэгіёне будзе аб'яўлена надзвычайная сітуацыя. Паводле слоў Даніла Танінэлі, хутка адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў, на якім будзе назначаны камісар, адказны за аднаўленне пацярпелых ад непагоды раёнаў.

Моцныя дажджы, якія суправаджаюцца ўраганным ветрам, абрушыліся на Апенінскі паўвостраў на мінулым тыдні. Разгул стыхіі меў асабліва разбуральныя наступствы для такіх рэгіёнаў, як Сіцылія, Венета, Калабрыя, Сардзінія, Лігурыя. Паводле апошніх даных, экстрэмальныя ўмовы надвор'я сталі прычынай гібелі больш як 30 чалавек па ўсёй краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі