Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 мая 2018, 10:22

У Італіі поезд урэзаўся ў грузавік, ёсць ахвяры

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два чалавекі загінулі і 18 пацярпелі пры сутыкненні поезда і грузавіка ў Італіі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Сутыкненне адбылося ў правінцыі Турын. Паводле даных агенцтва ANSA, поезд накіроўваўся з Турына ў Іўрэя, калі ўехаў у фуру, якая стаяла на пуцях. У выніку сутыкнення састаў сышоў з рэек. Два чалавекі загінулі, у тым ліку машыніст. Адзін з пацярпелых знаходзіцца ў цяжкім стане.

Прычыны здарэння высвятляюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі