Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 мая 2019, 14:17

У Італіі перавярнуўся турыстычны аўтобус

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турыстычны аўтобус перавярнуўся сёння раніцай у італьянскай правінцыі Сіена. Паводле папярэдніх даных, на ім перамяшчаліся грамадзяне Расіі, паведамляе італьянская газета La Repubblica.

Інцыдэнт здарыўся каля 9.30 па мясцовым часе ў раёне горада Монтэрыджыёні на трасе, якая злучае Сіену з Фларэнцыяй. Па нявысветленых пакуль прычынах аўтобус з'ехаў з трасы і перавярнуўся. Згодна з першымі сведчаннямі, людзі былі заблакіраваны ў аўтобусе.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на пасольства РФ у Італіі, на борце аўтобуса, паводле папярэдніх даных, знаходзіліся 60 чалавек, як мяркуецца, грамадзян РФ. Адзін чалавек загінуў, 10 пацярпелі. "На месца накіраваны дыпламаты, якія павінны ўступіць у асабісты кантакт з пацярпелымі і праверыць усю інфармацыю", - паведамілі ў пасольстве.

На месцы працуюць выратавальныя службы. Абставіны здарэння высвятляюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі