25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У цэнтральнай частцы Італіі адбылося новае землетрасенне магнітудай 4,2, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 123 км на паўночны ўсход ад Рыма і за 55 км на поўнач ад горада Л'Акуілы.
Колькасць ахвяр землетрасення, якое адбылося 24 жніўня ў цэнтральным рэгіёне краіны, павялічылася да 247 чалавек. Прадаўжаюцца актыўныя пошукава-выратавальныя работы. Нагадаем, падземны штуршок магнітудай 6,0 адбыўся ўчора ноччу, потым адбыўся другі штуршок магнітудай 5,4. Землетрасенне, якое закранула вялікую зону Апенінскага хрыбта, адчулі ў многіх буйных італьянскіх гарадах - Перуджы, Рыеці, Норчы. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся ў правінцыі Рыеці на глыбіні 4 км.-0-