Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 кастрычніка 2018, 19:34

У Італіі абваліўся яшчэ адзін мост

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На італьянскім востраве Сардзінія з-за падняцця ўзроўню вады ў рацэ адбылося разбурэнне аўтамабільнага моста, паведамляе газета La Repubblica.

Падняцце ўзроўню вады ў рацэ справакавалі моцныя ліўні, якія абрушыліся на рэгіён у апошнія дні. За некалькі гадзін да разбурэння мост быў перакрыты, дзякуючы чаму чалавечых ахвяр удалося пазбегнуць.

Шаша, якая праходзіць цераз мост і злучае італьянскі горад Кальяры з камунай Капатэра, часова закрыта для руху.

З-за дрэннага надвор'я аўтамабільны рух ускладнены па ўсёй Сардзініі. У некаторых выпадках ратавальнікам даводзілася эвакуіраваць людзей з заблакіраваных вадой аўтамабіляў. Мясцовыя ўлады распарадзіліся 11 кастрычніка прыпыніць заняткі ў школах.

14 жніўня абвалілася частка аўтамабільнага моста ў італьянскай Генуі. У той момант па мосце ехалі больш за 30 легкавых машын і тры грузавікі. Трагедыя забрала жыцці 43 чалавек. У сувязі з інцыдэнтам у Італіі быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі на 12 месяцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі