Поўная версія

У Іспаніі разбіўся знішчальнік, які прымаў удзел у парадзе

У свеце 12.10.2017 | 16:22
Фота AFP
Фота AFP

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знішчальнік Eurofighter, які ўдзельнічаў у парадзе з нагоды Нацыянальнага свята Іспаніі, разбіўся ў правінцыі Альбасетэ на паўднёвым усходзе краіны. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на газету El Mundo.

ЧП здарылася, калі знішчальнік вяртаўся на авіябазу Льянас.

Лёс экіпажа невядомы, іншыя падрабязнасці здарэння не паведамляюцца.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія