Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 кастрычніка 2017, 10:59

У Іраку тэрарыст-смяротнік падарваў кафэ

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адным з іракскіх кафэ тэрарыст учыніў самападрыў. Як паведамляюць інфармагенцтвы, паводле розных даных, ахвярамі сталі ад 11 да 15 чалавек, больш за 10 атрымалі раненні.

Тэракт здарыўся ў горадзе Хіт у правінцыі Анбар учора вечарам. Паводле слоў прадстаўніка МУС Ірака, узрыў учыніў тэрарыст з поясам смяротніка. Усе загінулыя і пацярпелыя - грамадзянскія асобы.

Адказнасць за ўчыненае пакуль не ўзяла ні адна з тэрарыстычных груповак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі