Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 чэрвеня 2019, 16:39

У Індыі з-за энцэфаліту з пачатку чэрвеня памерлі 100 дзяцей

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У індыйскім штаце Біхар з пачатку чэрвеня з-за сіндрому энцэфаліту (AES) памерлі 100 дзяцей. Аб гэтым піша індыйская газета Hindustan Times.

Згодна з афіцыйнымі данымі, 83 дзіцяці памерлі ў Медыцынскім каледжы і бальніцы Шры Крышны (SKMCH), яшчэ 17 - у шпіталі Кейрывал у горадзе Музафарпуры. Толькі 16 чэрвеня з-за энцэфаліту ў Музафары загінулі не менш як 20 дзяцей, яшчэ 250 паступілі ў бальніцы з сімптомамі гэтага захворвання, паведамляе індыйскі тэлеканал CNN-IBN.

Галоўны міністр штата Біхар Ніціш Кумар выказаў спачуванні сваякам памерлых, а таксама даў указанні дэпартаменту аховы здароўя, раённай адміністрацыі і ўрачам прыняць неабходныя меры для барацьбы з распаўсюджваннем хваробы.

Міністр аховы здароўя Біхара Мангал Пандэй заявіў, што група, сфарміраваная для высвятлення прычын распаўсюджвання AES, прыйшла да высновы, што асноўнымі фактарамі рызыкі захворвання з'яўляюцца сон на галодны страўнік, абязводжванне з-за павышанай вільготнасці і гарачыні, а таксама ўжыванне пладоў лічы нашча. Для прафілактыкі хваробы трэба выключыць усе гэтыя фактары.

Сімптомы сіндрому вострага энцэфаліту падобныя да прыкмет грыпу: высокая тэмпература, сутаргі і галаўны боль. Такое масавае распаўсюджванне хваробы ў Біхары звязана з хранічным недаяданнем мясцовых дзяцей, моцнай гарачынёй, павышанай вільготнасцю і дрэннай гігіенай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі