Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 сакавіка 2019, 20:05

У Індыі абваліўся будынак - пад заваламі знаходзяцца дзясяткі чалавек

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У акрузе Дхарвад індыйскага штата Карнатака раптоўна абваліўся пяціпавярховы будынак. У выніку два чалавекі загінулі, дзясяткі апынуліся пад заваламі, паведамляе індыйская газета Hindustan Times.

Паводле інфармацыі выдання, пад абломкамі знаходзяцца амаль 40 чалавек. Згодна з данымі індыйскай газеты Bangalore Mirror, іх можа быць каля 90.

На месцы здарэння працуюць брыгады ратавальнікаў, медыкі і супрацоўнікі паліцыі. Паводле афіцыйных даных, пяць чалавек ужо дасталі з-пад абломкаў.

Выданне The Times of India таксама паведамляе аб шпіталізацыі 20 пацярпелых.

Дакладная прычына здарэння не ўстаноўлена, аднак паведамляецца, што на трэцім паверсе будынка вяліся будаўнічыя работы. Вядома, што на ніжніх паверхах размяшчаліся прыкладна 60 магазінаў. Паводле слоў відавочцаў, у момант абрушэння ў іх знаходзілася каля 150 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі