Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 ліпеня 2019, 12:52

У Інданезіі за суткі адбылося больш за 60 падземных штуршкоў

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Інданезіі прадаўжаецца сейсмічная актыўнасць пасля землетрасення магнітудай 7,3, якое адбылося 14 ліпеня, паведамляе Reuters.

За суткі ў рэгіёне зафіксавана больш за 60 падземных штуршкоў магнітудай да 5,2. Мясцовыя жыхары апасаюцца цунамі, таму многія шукаюць прыстанішча на ўзвышшах.

Паводле апошніх даных, у выніку ўчарашняга землетрасення загінулі два чалавекі. Гэта колькасць можа павялічыцца, паколькі ратавальнікі яшчэ не абследавалі шэраг цяжкадаступных раёнаў.

Падземныя штуршкі таксама разбурылі 58 дамоў, пашкодзілі дарожную інфраструктуру. Амаль 2 тыс. чалавек былі вымушаны эвакуіравацца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі