Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 кастрычніка 2018, 09:25

У Інданезіі колькасць ахвяр землетрасення перасягнула 1,4 тыс. чалавек

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку землетрасення ў Інданезіі загінулі не менш як 1,4 тыс. чалавек, каля 2,5 тыс. мясцовых жыхароў атрымалі раненні, яшчэ 113 лічацца прапаўшымі без вестак. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Брыгады ратавальнікаў, паліцэйскіх, ваеннаслужачых, добраахвотнікаў пятыя суткі разбіраюць завалы ў правінцыі Цэнтральны Сулавесі з надзеяй знайсці тых, хто выжыў. Цяпер даныя аб загінулых паступаюць з горада Палу. Улады не выключаюць, што колькасць ахвяр можа перасягнуць 2 тыс., пасля таго як пачнецца разбор завалаў у раёнах Дунгала, Сігі і Парыгі.

Пошукава-ратаўнічыя работы ўскладнены тым, што многія дамы былі накрыты сходамі селевых патокаў, якія ўзніклі адразу ж пасля цунамі.

Амаль 30 краін і некалькі міжнародных арганізацый прапанавалі сваю дапамогу Інданезіі ў правядзенні ратаўнічай аперацыі, а таксама выказалі гатоўнасць накіраваць гуманітарную дапамогу. На сённяшні дзень прыярытэтнымі застаюцца пастаўкі палатак, генератараў, абсталявання для ачысткі вады, а таксама адкрыццё палявых шпіталяў з кваліфікаваным персаналам.

Як паведамлялася, землетрасенне магнітудай 7,4 адбылося 28 верасня. Падземныя штуршкі прывялі да ўтварэння цунамі, вышыня хваль дасягала 3-5 м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі