Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 ліпеня 2019, 12:04

У Харватыі з-за ляснога пажару эвакуіравана 10 тыс. чалавек

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Харватыі на папулярным у турыстаў востраве Паг здарыўся вялікі лясны пажар, эвакуіравана амаль 10 тыс. чалавек, паведамляе мясцовае выданне Svet24.

Пажар успыхнуў у ноч на 16 ліпеня ў сасновым лесе каля пляжа Зрчэ. Тушэнне агню ўскладняў моцны вецер. Пад раніцу пажарнікам удалося ўзяць агонь пад кантроль. Паводле папярэдніх даных, пацярпелых няма.

Прычыны пажару ўстанаўліваюцца, не выключана версія падпалу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі