Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 чэрвеня 2018, 13:20

У Гватэмале 25 чалавек загінулі ў выніку вывяржэння вулкана

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку вывяржэння вулкана Фуэга ў Гватэмале склала як мінімум 25 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Больш за 650 чалавек з патэнцыяльна небяспечных раёнаў на гэты час размешчаны ў часовых сховішчах. Трагедыя закранула каля 1,7 млн з прыкладна 16,6 млн жыхароў краіны.

У краіне аб'яўлены высокі ўзровень небяспекі, а ў трох яе дэпартаментах - максімальны. З-за актыўнасці вулкана закрыты сталічны міжнародны аэрапорт Аўрора.

Вывяржэнне Фуэга - адно з самых моцных за апошнія гады. Слупы дыму і попелу ад вулкана ўзнімаюцца на вышыню да 10 км і распаўсюджваюцца з ветрам са скорасцю да 40 км/гадз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі