Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 студзеня 2019, 19:17

У горадзе Шахты на месцы ўзрыву газу ў доме знайшлі целы яшчэ двух загінулых

15 студзеня, Шахты /БЕЛТА - ТАСС/. Ратавальнікі знайшлі на месцы ўзрыву газу ў жылым доме ў горадзе Шахты Растоўскай вобласці целы яшчэ двух чалавек - мужчыны і жанчыны. Аб гэтым паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Растоўскай вобласці Вячаслаў Бутко.

"Мы знаходзімся ў стадыі пошукава-выратавальных работ, знойдзены целы яшчэ двух загінулых, яны пражывалі ў кватэры нумар 68 - мужчына і жанчына. Застаецца невядомым лёс яшчэ аднаго чалавека", - сказаў ён.

Вячаслаў Бутко дадаў, што ратавальнікі разлічваюць сёння завяршыць пошукава-выратавальныя работы на месцы трагедыі.

Узрыў бытавога газу ў жылым доме ў Шахтах здарыўся раніцай 14 студзеня. У выніку, паводле абноўленых даных, загінулі чатыры чалавекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі