Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 мая 2018, 10:15

У Германіі з-за непагоды эвакуіраваны 5 тыс. удзельнікаў опэн-эйра

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нямецкім горадзе Аўрых (зямля Ніжняя Саксонія) з-за моцнага ветру і дажджу з музычнага фестывалю Seaside пад адкрытым небам эвакуіравалі амаль 5 тыс. наведвальнікаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пляцоўка фестывалю, размешчаная на беразе мясцовага вадаёма, была вызвалена на працягу гадзіны. Цяпер яна поўнасцю затоплена. Ніхто з наведвальнікаў не пацярпеў.

Паведамляецца, што з-за эвакуацыі не змог выступіць папулярны ў Германіі комік і музыкант Ота Ваалкес (Otto Waalkes).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі