Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 студзеня 2018, 12:46

У Германіі ў аварыі са школьным аўтобусам пацярпелі 47 чалавек

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацярпелых у аварыі са школьным аўтобусам у нямецкім Эбербаху ўзрасла да 47 чалавек, стан пяці ацэньваецца як вельмі цяжкі, паведамляе ТАСС.

Раней паведамлялася пра 20 пацярпелых.

Паводле даных паліцыі, аўтобус, які перавозіў школьнікаў, з'ехаў з праезнай часткі, сутыкнуўся з некалькімі аўтамабілямі і ўрэзаўся ў фасад шматпавярховага офіснага будынка.

Прычыны аварыі пакуль не ўстаноўлены. У выратавальнай аперацыі на месцы ЧП задзейнічаны тры верталёты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі