Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 мая 2018, 11:37

У Гандурасе разбіўся прыватны самалёт з грамадзянамі ЗША

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гандурасе пацярпеў крушэнне прыватны пасажырскі самалёт з амерыканскімі грамадзянамі на борце, шэсць чалавек атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.

Інцыдэнт здарыўся вечарам 22 мая ў сталіцы краіны. У час прызямлення самалёт выехаў з узлётна-пасадачнай паласы і разваліўся на дзве часткі.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

Гэты аэрапорт лічыцца адным з самых небяспечных у свеце. Ён размешчаны недалёка ад гор, таму пілотам перад пасадкай даводзіцца рабіць манеўры на гранічна нізкай вышыні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі