Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 жніўня 2018, 13:59

У Францыі з-за паводак эвакуіраваны сотні турыстаў

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 1,6 тыс. чалавек, у тым ліку сотні турыстаў, былі эвакуіраваны з-за паводак на поўдні Францыі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Да эвакуацыі былі прыцягнуты больш за 400 пажарных, а таксама чатыры верталёты. Дакладная колькасць пацярпелых пакуль не называецца. Аднак вядома, што ў бальніцы паступалі людзі з траўмамі і пераахаладжэннем.

Як паведамляе Euronews, у дэпартаменце Гар патокі вады змывалі лагеры турыстаў і аўтамабілі. У некаторых кемпінгах ратавальнікаў чакалі на дрэвах.

Тыя, каго вывезлі з небяспечных зон, былі размешчаны ў эвакуацыйных пунктах. Некаторыя іншаземцы гавораць, што ім патрэбна дадатковая дапамога: турысты апынуліся негатовымі да непагоды, многія жыхары палатачных гарадкоў з-за стыхіі страцілі асабістыя рэчы.

Да гэтага часу невядомы лёс групы турыстаў з 18 чалавек, якая знікла ў час сплаву на каноэ на паўднёвым усходзе Францыі. У пошукавай аперацыі ўдзельнічаюць сто жандармаў, задзейнічаны тры верталёты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі