Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 сакавіка 2018, 15:47

У Францыі з-за маштабнай забастоўкі адменяць каля 30 працэнтаў авіярэйсаў і 60 працэнтаў рэйсаў паяздоў

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Францыі з-за маштабнай забастоўкі дзяржслужачых 22 сакавіка будуць адменены каля 30 працэнтаў авіярэйсаў, а таксама прыкладна 60 працэнтаў рэйсаў высакаскорасных паяздоў. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

21 сакавіка галоўнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі Францыі папярэдзіла аб тым, што будзе адменены шэраг авіярэйсаў у парыжскіх аэрапортах Шарль дэ Голь, Арлі і Баве.

Цяпер авіякампаніі ўносяць неабходныя папраўкі ў маршруты авіятранспарту. У прыватнасці, Air France папярэдзіла кліентаў аб тым, што 22 сакавіка выканае 75 працэнтаў пералётаў сярэдняй далёкасці і 60 працэнтаў кароткіх рэйсаў. Расклад далёкамагістральных авіярэйсаў застанецца без змяненняў.

Раней кіраўніцтва Французскага таварыства чыгунак паведаміла аб тым, што 22 сакавіка з-за забастоўкі чыгуначнікаў будзе адменена частка рэйсаў высакаскорасных паяздоў. Пасажыраў прымуць толькі 50 працэнтаў рэйсаў рэгіянальных ліній і 25 працэнтаў - міжгародніх паяздоў. 22 сакавіка будзе апублікаваны дакладны графік руху чыгуначнага транспарту з адпаведнымі змяненнямі. Забастоўка была ініцыіравана французскімі прафсаюзамі чыгуначнікаў, якія выступаюць супраць маючай адбыцца рэформы чыгуначнага сектара. Чакаецца, што ў забастоўцы прымуць удзел больш за 25 тыс. работнікаў гэтай галіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі