Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 лютага 2018, 10:57

У Францыі з-за маразоў і снегападаў аб'явілі метэатрывогу

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павышаны ўзровень метэатрывогі ўстаноўлены ў Францыі з-за моцных маразоў, паведамляе ТАСС.

Адзначаецца, што ў краіне назіраецца перыяд вострага холаду. Антыцыклон, які размешчаны над Скандынавіяй, накіроўвае ў бок Францыі ледзяное паветра.

На поўначы і ўсходзе Францыі раніцай была зафіксавана тэмпература мінус 10 градусаў, у Парыжы і на паўднёвым захадзе краіны пахаладала да 6 градусаў марозу, на Блакітным беразе выпаў снег. Сіноптыкі гавораць, што такія тэмпературы з'яўляюцца анамаліяй для рэгіёна з умераным кліматам.

Згодна з данымі метэаролагаў, карціна зменіцца 28 лютага: цыклон з боку Іспаніі прынясе з сабой моцныя снегапады, затым пачнецца пацяпленне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі