Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 ліпеня 2019, 10:46

У Францыі ўвядуць экалагічны падатак на авіябілеты

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Францыі з 2020 года ўводзіцца экалагічны падатак на авіябілеты, паведамляе Euronews.

Так, за пералёт у межах ЕС пасажыру эканамкласа трэба будзе даплачваць 1,5 еўра, бізнес-класа - 9 еўра. Для тых, хто адправіцца за межы Еўрасаюза, памер падатку складзе 3 і 18 еўра адпаведна. На транзітныя рэйсы новая мера не распаўсюдзіцца.

Чакаецца, што такім чынам у 2020 годзе ўдасца сабраць больш за 180 млн еўра, якія будуць накіраваны на развіццё транспартнай інфраструктуры, што наносіць меншую шкоду навакольнаму асяродзю, перш за ўсё - чыгункі. Улады Францыі заявілі, што маюць намер дабівацца ўвядзення экалагічнага падатку і ў іншых краінах Еврасаюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі