Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 красавіка 2018, 12:58

У Францыі прайшла агульнанацыянальная забастоўка

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Францыі тысячы людзей прынялі ўдзел у агульнанацыянальнай забастоўцы. На вуліцы выйшлі работнікі бальніц, пошты, дзяржслужачыя, прадстаўнікі энергетычнай галіны, чыгуначнікі і студэнты, паведамляе AFP.

Удзельнікі забастоўкі выступаюць супраць рэформы сацыяльнага і працоўнага заканадаўства краіны. Акцыі праходзілі па ўсёй Францыі па закліку прафсаюза "Усеагульная канфедэрацыя працы" (УКП) і прафсаюзнага аб'яднання Solidaires. Усяго ў краіне на 19 красавіка было заяўлена 133 акцыі. Паводле даных МУС краіны, у маніфестацыях прынялі ўдзел амаль 120 тыс. чалавек.

Паводле інфармацыі AFP, у Парыжы на дэманстрацыю на чале з лідарам прафсаюза УКП Філіпам Марцінэзам выйшлі 15 тыс. чалавек. Адбыліся сутыкненні ўдзельнікаў пратэсту з сіламі правапарадку. Маніфестанты кідалі ў паліцэйскіх кактэйлі Молатава, разбілі вокны аднаго з атэляў і разграмілі некалькі вітрын. Паліцэйскія прымянілі супраць пратэстуючых слёзатачывы газ.

Паведамляецца, шўто пацярпеў адзін з удзельнікаў маршу ў Парыжы, ён быў шпіталізаваны.

У Марселі на акцыі пратэсту, паводле даных AFP, выйшлі 5700 чалавек.

У Страсбургу з-за забастоўкі студэнтаў адменены заняткі ў Страсбургскім універсітэце. Студэнтаў пускаюць ва ўніверсітэт толькі для здачы экзаменаў.

З-за забастовак чыгуначнікаў у Францыі назіраліся перабоі з транспартам.

Лібералізацыя рынку працы - адно з галоўных перадвыбарных абяцанняў прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. Сярод галоўных пунктаў мяркуемай рэформы ў краіне - аблегчаная працэдура звальнення і найму, магчымасць выйсці за рамкі афіцыйнага 35-гадзіннага рабочага тыдня, знізіць аплату звышурочных гадзін. Акрамя таго, абмяжоўваюцца правы прафсаюзаў і працоўных саветаў, а замест жорсткіх пунктаў, прапісаных у агульнанацыянальным кодэксе працы, гаспадары і працоўныя калектывы змогуць выпрацоўваць свае індывідуальныя пагадненні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі