Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 верасня 2017, 09:33

У Фларыдзе ў доме састарэлых загінулі 8 чалавек

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У горадзе Галівуд (штат Фларыда) у час урагану "Ірма" ў доме састарэлых загінулі 8 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пасля ўдару стыхіі ва ўстанове не было электраэнергіі і не працавалі кандыцыянеры.

Восем пацыентаў рэабілітацыйнага цэнтра ў Холівуд-Хілс загінулі, усяго з будынка былі эвакуіраваны 120 чалавек.

Праверку ўмоў догляду пацыентаў у больш як 40 дамах састарэлых даручыў правесці губернатар Фларыды.

Ахвярамі "Ірмы" ў ЗША ўжо сталі больш за 20 чалавек. Больш за 3,7 млн спажыўцоў яшчэ застаюцца без электрычнасці ў Фларыдзе.

Ураган, які абрушыўся на амерыканскі штат Фларыда 10 верасня, ужо назвалі самым моцным за апошнія дзесяць гадоў.-0-.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі