Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 снежня 2017, 10:25

У Фларыдзе фура ўрэзалася ў школьны аўтобус: 22 чалавекі пацярпелі

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаце Фларыда (ЗША) фура ўрэзалася ў школьны аўтобус, у выніку 22 чалавекі пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Інцыдэнт адбыўся ў акрузе Хайлендс 13 снежня. Паводле папярэдняй інфармацыі, віноўнік ДТЗ - вадзіцель фуры, які не заўважыў аўтобус, што спыніўся для пасадкі дзяцей.

Два школьнікі атрымалі цяжкія траўмы і застаюцца ў бальніцы. Астатніх пацярпелых выпісалі пасля агляду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі