Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 лютага 2018, 13:58

У ЕС могуць адмовіцца ад пераходу на летні час

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Еўрапарламента 8 лютага правядуць дэбаты па адмене пераходу на летні час, у гэты ж дзень пройдзе галасаванне па адпаведнай рэзалюцыі, паведамляе LETA.

Рэзалюцыя была падрыхтавана камітэтам Еўрапарламента па пытаннях транспарту. Пры яе прыняцці краіны ЕС застануцца ў зімовым часе.

Пытанне было ўзнята пасля паступлення мноства петыцый ад жыхароў краін ЕС. Грамадзяне скардзяцца, што змяненне часу двойчы ў год адмоўна ўплывае на іх здароўе.

Напрыклад, Фінляндыя заявіла, што будзе дабівацца адмены летняга часу ў ЕС пасля таго, як больш за 70 тыс. фінаў падпісалі адпаведную петыцыю. Жыхары Латвіі і Эстоніі таксама супраць пераводу гадзіннікаў, сцвярджаючы, што пераход на зімовы і летні час дрэнна ўплывае на здароўе.

Пераход усіх краін ЕС на летні і зімовы час рэгулюе дырэктыва Еўрапарламента і Савета ЕС ад 19 студзеня 2011 года. Упершыню пераходзіць на летні і зімовы час пачалі ў 1908 годзе ў Вялікабрытаніі, каб эканоміць электраэнергію. Цяпер стрэлкі гадзіннікаў сезонна пераводзяць больш за 100 краін свету. У Беларусі ад пераходу на летні і зімовы час адмовіліся ў 2011 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі