Поўная версія

У Емене ў час бамбардзіроўкі загінулі 29 дзяцей, 48 чалавек паранены

У свеце 09.08.2018 | 17:50
Фота з архіва AP
Фота з архіва AP

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У еменскай правінцыі Саада ў выніку бамбардзіроўкі загінулі 29 дзяцей, яшчэ 48 чалавек (30 з якіх - дзеці) атрымалі раненні, паведамляе ТАСС са спасылкай на Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа.

Атака была праведзена ваенна-паветранымі сіламі кааліцыі, узначальваемай Саудаўскай Аравіяй. Афіцыйны прадстаўнік кааліцыі заявіў, што знішчальнікі альянсу нанеслі ўдар па аб'екце хусітаў (мяцежнага фарміравання "Ансар Алах"), адкуль напярэдадні балістычная ракета была запушчана ў бок саудаўскай правінцыі Джызан.

У Емене са жніўня 2014 года прадаўжаецца процістаянне паміж урадавымі сіламі і мяцежнікамі-хусітамі. У найбольш актыўную фазу яно перайшло з уварваннем у сакавіку 2015 года кааліцыі, узначальваемай Саудаўскай Аравіяй. Паводле даных еменскага Цэнтра па правах і развіцці, з вясны 2015 года ў краіне было забіта больш за 10 тыс. мірных жыхароў, у тым ліку амаль 2,4 тыс. дзяцей і каля 2 тыс. жанчын. За той жа перыяд раненні атрымалі 18,5 тыс. еменцаў.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія