Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 ліпеня 2018, 15:17

У Егіпце грузавік урэзаўся ў кафэ, 12 чалавек загінулі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У егіпецкай правінцыі Эль-Мінья грузавік уехаў у будынак, на першым паверсе якога размешчана кафэ. У выніку загінулі 12 чалавек, 28 паранены, паведамляе ТАСС.

Згодна з данымі Упраўлення дарожнай паліцыі правінцыі, грузавік з цэментам урэзаўся ў двухпавярховы будынак, на ніжнім паверсе якога знаходзілася кавярня і невялікі рэстаран. Паводле версіі следства, аварыя здарылася па віне вадзіцеля, які не справіўся з кіраваннем.

Пацярпелыя знаходзяцца ў бальніцы з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Паліцыя займаецца расследаваннем здарэння.

Штогод у выніку аварый на трасах Егіпта гінуць 7-8 тыс. чалавек. Нягледзячы на ўводзімыя ўладамі меры па навядзенні парадку на дарогах і штрафныя санкцыі, выправіць сітуацыю кардынальным чынам пакуль не ўдаецца. Асноўнымі прычынамі ДТЗ з'яўляюцца нядобрасумленнасць вадзіцеляў, якія пагарджаюць правіламі дарожнага руху, дрэнны стан многіх правінцыяльных аўтадарог, а таксама тэхнічная зношанасць аўтапарка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі