Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 красавіка 2018, 18:23

У ДТЗ з аўтобусам у Падмаскоўі пацярпелі 15 дзяцей, вадзіцель загінуў

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ДТЗ з аўтобусам у Пушкінскім раёне Падмаскоўя пацярпелі 15 дзяцей. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў экстранных службах рэгіёна.

Адбылося лабавое сутыкненне экскурсійнага аўтобуса, які перавозіў дзяцей, і легкавога аўтамабіля. Вадзіцель легкавога аўтамабіля загінуў на месцы, пацярпелі 15 дзяцей, яны звярнуліся па меддапамогу.

У прэс-службе ГУ МУС Расіі па Маскоўскай вобласці расказалі, што сутыкненне адбылося з аўтамабілем ВАЗ-2109 на 61-м км трасы А107 паблізу населенага пункта Царова.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, у аўтобусе было 54 чалавекі, у тым ліку 40 дзяцей. Аўтобус вяртаўся ў горад Клін з экскурсіі ў Нагінск.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі