Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 жніўня 2018, 10:45

У ДТЗ у Турцыі пацярпелі 11 расійскіх турыстаў

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У дарожна-транспартным здарэнні ў Антальі на поўдні Турцыі пацярпелі 11 расійскіх турыстаў, паведамляе ТАСС.

Вядома, што ў аўтобусе ехалі з Белека ў аэрапорт 25 грамадзян Расійскай Федэрацыі. На адной з дарог адбылася аварыя з грузавым аўтамабілем. У выніку ДТЗ аўтобус упаў у водны канал.

Усе ўдзельнікі ДТЗ жывыя, ім аказана медыцынская дапамога.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі